У наш ужытак ужо даўно ўвайшла атрыбутыка Ўсходняга календара, мы дорым адзін аднаму цацачных сабачак, трусоў і дракончыкаў і разлічваем, што гэтыя цацкі-сімвалы прынясуць поспех і шчасце, але мала думаем пра тое, што ж такое насамрэч астралогія, і як рух планет уплывае на лёс кожнага чалавека.
Вядомы расійскі астролаг Святлана Драган тлумачыць універсальную, адзіную сутнасць астралагічнай сістэмы і дае прагноз на бліжэйшы час.
"Вось і наступіў Год Сабакі. Трэба разумець, што так званы кітайскі гараскоп, гэта простая, утылітарная гісторыя, але на самой справе астралагічная сістэма значна складаней і нясе з сабой значна больш інфармацыі, чым нашы спробы асацыяваць гады з жывёламі або з нейкім прыродным элементам", — канстатуе астролаг.
Карысны прагноз ад Святланы Драган слухайце ў аўдыёзапісе на радыё Sputnik Беларусь.