Праязныя на гадзіну і паўгадзіны могуць з'явіцца ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрыпынак транспарту, архіўнае фота
Прыпынак транспарту, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зараз мінчане і госці сталіцы могуць карыстацца праязнымі на суткі і больш.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Новыя віды праязных білетаў на наземныя віды грамадскага транспарту збіраюцца ўвесці ў Мінску ў гэтым годзе, паведамляе агенцтва "Минск-Новости".

У суботу дырэктар ГУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў правёў прамую лінію, у ходзе якой анансаваў з'яўленне новага віду праязных. Паводле яго слоў, у гэтым годзе могуць быць уведзеныя праязныя квіткі на 30 і 60 хвілін. На працягу гэтага часу пасажыры змогуць здзяйсняць перасадкі, выкарыстоўваючы толькі наземны транспарт: аўтобус, тралейбус і трамвай. Ці кране новаўвядзенне метро, пакуль невядома. Не паведамляецца таксама пра кошт новых відаў праязных. Дарэчы, падобныя праязныя дзейнічаюць у розных краінах Еўропы, у прыватнасці ў Чэхіі і Польшчы.

У цяперашні час у сталіцы можна набыць "аднаразовы" талончык (на наземны транспарт — 60 капеек, на метро — 65), а таксама праязныя на 1, 2, 3, 10, 15, 30 і 90 сутак. Кошт праязнога на суткі без уліку метро складае два рублі 97 капеек, на метро — восем рублёў 47 капеек на трое сутак.

Стужка навiн
0