Мужчына падпільнаваў момант, калі кот быў недалёка, упаў на падлогу і застагнаў. Праз некалькі секунд яго гадаванец падышоў і здзівіўся таму, што яго гаспадар ляжыць без руху.
Кот абнюхаў гаспадара, папярэдне мяўкнуў, пацёрся аб яго руку і потым глянуў прама ў камеру, якая запісвала ўвесь працэс "пранка".
Пахадзіўшы трохі вакол гаспадара, які ляжаў нерухома, кот вырашыў, што яму таксама нядрэнна было б разыграць каго-небудзь, і спакойна плюхнуўся побач прама перад камерай. А калі гаспадар падняўся i загаварыў з катом, гадаванец зрабіў выгляд, што яму ўсё роўна.