МІНСК, 25 лют — Sputnik. Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года завершыліся ўрачыстай цырымоніяй закрыцця на Алімпійскім стадыёне Пхенчхана.
Беларускі сцяг на цырымоніі несла чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава.
Расійскія спартсмены прайшлі на закрыцці Гульняў-2018 пад алімпійскім сцягам. Расіяне выступалі ў спаборніцтвах у статусе "алімпійскіх атлетаў з Расіі". У нядзелю выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) вырашыў не дазваляць спартсменам удзельнічаць у цырымоніі закрыцця пад нацыянальным сцягам з-за двух выпадкаў парушэння антыдопінгавых правілаў з боку расійскіх атлетаў падчас Алімпіяды-2018.
Сцяганосцам каманды спартсменаў-алімпійцаў з Расіі, як і на адкрыцці, стаў валанцёр.
У неафіцыйным медальным заліку цяперашняй Алімпіядзы перамагла каманда Нарвегіі — спартсмены заваявалі 14 сярэбраных і 11 бронзавых узнагарод. Акрамя таго, нарвежцы абнавілі рэкорд па колькасці медалёў у рамках адных зімовых Гульняў.
Беларуская зборная заваявала тры медалі (два залатыя медалі і адно срэбра), у расійскіх спартсменаў 17 медалёў (два золата, шэсць сярэбраных медалёў і дзевяць бронзавых).