Нарвегія перамагла ў медальным заліку на Алімпіядзе

© REUTERS / Toby MelvilleСцяг Нарвегіі на Алімпійскіх гульнях
Сцяг Нарвегіі на Алімпійскіх гульнях - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каманда Беларусі заняла 15-ы радок медальнага заліку Белых гульняў 2018.

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Зборная Нарвегіі перамагла ў неафіцыйным медальным заліку на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане.

14-е золата камандзе Нарвегіі прынесла лыжніца Марыт Бьерген: у нядзелю спартсменка стала алімпійскай чэмпіёнкай у гонцы на 30 кіламетраў.

Гэтая ўзнагарода дазволіла Нарвегіі абыйсці Германію ў медальным заліку. Усяго на рахунку нарвежцаў 39 медалёў: 14 залатых, 14 сярэбраных і 11 бронзавых узнагарод. У немцаў — 14 залатых, 10 сярэбраных і 7 бронзавых медалёў (31). Трэцімі сталі канадцы — 11 залатых, 8 сярэбраных і 10 бронзавых узнагарод (29).

Беларусь па выніках XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў займае 15-е месца ў неафіцыйным камандным медальным заліку.

Беларускія спартсмены заваявалі ў Пхенчхане тры медалі: два золата (Ганна Гуськова, фрыстайл; жаночая каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дынары Алімбекавай і Дар'і Домрачавай, біятлон) і адно срэбра (Дар'я Домрачава, біятлон).

Расійскія спартсмены занялі 13-ы радок медальнага заліку з двума залатымі, шасцю сярэбранымі і трыма бронзавымі ўзнагародамі. Па агульнай колькасці медалёў Расія дзеліць шостае месца з Паўднёвай Карэяй (па 17 узнагарод).

Усяго на п'едэстал гонару ўдалося падняцца спартсменам 30 краін з 92-х, якія прымалі ўдзел у Гульнях. У Пхенчхане было разыграна 102 камплекты медалёў.

Стужка навiн
0