З памятных дошак ахвяраў вайны ў Польшчы хочуць прыбраць згадкі пра немцаў

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкМанумент на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў у Асвенцыме.
Манумент на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў у Асвенцыме. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Польшча працягвае ваяваць з памяццю пра вайну: пасля помнікаў і танкаў Т-34 улады гатовыя ўзяцца і за памятныя дошкі.

МІНСК, 26 лют — Sputnik. Варшава працягвае настойваць, што ў ваенных злачынствах на тэрыторыі Польшчы "вінаватыя не немцы, а гітлераўцы", і прапануе змяніць памятныя дошкі пра ахвяраў Другой сусветнай вайны.

Доктар гістарычных навук Эмануіл Іофэ - Sputnik Беларусь
Іофэ: ваяваць з мёртвымі абуральна

Па законе аб дэкамунізацыі з чэрвеня 2017 года Польшча пазбаўляецца ад савецкіх помнікаў, пасля ўступлення ў сілу закона пра Халакост улады маюць намер "перапісаць" памятныя дошкі з указаннем колькасці забітых у гарадах, дзе падчас вайны праводзіліся расстрэлы.

"На іх напісана, што людзей расстрэльвалі "нямецкія акупанты". Варта змяніць усе дошкі ў памяць пра ахвяр Другой сусветнай вайны, так як вінаватымі ў іх з'яўляюцца фашысты ці нацысты, а не немцы", — заявіў у інтэрв'ю выданню Rzeczpospolita намеснік міністра культуры рэспублікі Яраслаў Селін.

У Беларусі і Ізраілі з болем успрымаюць навіны аб кожным кроку польскіх уладаў у гэтай своеасаблівай "вайне з памяццю і помнікамі".

"У выніку гэта прывядзе да таго, што памяць гісторыі Другой сусветнай вайны будзе разбурацца", — перакананы навуковы супрацоўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Аляксей Дзермант.

Стужка навiн
0