МІНСК, 26 лют — Sputnik. Моцны снег прайшоў у сталіцы Італіі, слупок тэрмометра сёння апусціўся да нуля градусаў, у выніку чаго былі зачынены школы і дзіцячыя сады, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Снежнае покрыва ў некаторых раёнах Рыма дасягнула 4 сантыметраў, але гэта не мяжа. Сіноптыкі папярэджваюць, што халодны фронт прыйшоў у Італію з Сібіры і рухаецца з поўначы на поўдзень краіны. Па прагнозах метэаролагаў, тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні ў ваколіцах італьянскай сталіцы можа апусціцца да мінус 9 градусаў.
Rome sous la neige #rome #news #actualités #lové #snow #neige #vatican #roma #spqr #2018 #italie #italy #photography #picoftheday #BeautifulRome #follow #magazineitaliefrance pic.twitter.com/PZPe1X9hIE
— ITALIE-FRANCE.COM (@italiefrance) 26 февраля 2018 г.
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я ўлады італьянскай сталіцы прынялі рашэнне закрыць дзіцячыя сады і школы, пакуль маразы не спадуць. Вядома аб невялікіх перабоях у працы грамадскага транспарту ў горадзе.
Дарожныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, але ўлады асцерагаюцца, што пазбегнуць вялікай колькасці ДТЗ не ўдасца, паколькі рымляне не прывыклі да язды ў зімовых умовах.
Oggi a #Roma niente bici#nevearoma #Snow #Burian #neve pic.twitter.com/KugT1h4WuS
— Andrea Bettini (@andreabettini) 26 февраля 2018 г.
Тым не менш, многія жыхары Рыма атрымліваюць асалоду ад анамаліі і размяшчаюць фота заснежанага горада ў сацыяльных сетках.
#Rome #Burian #snow #Neve Roma #Sanpietro pic.twitter.com/9elFi1cQSN
— Giovanni Meledandri (@GMeledandri) 26 февраля 2018 г.
Гэта першы моцны снегапад у Рыме за апошнія пяць гадоў.
Campane sotto la #Neve a S. Pietro#snow #nevearoma #Roma #Burian pic.twitter.com/EghSMPTMxL
— Andrea Bettini (@andreabettini) 26 февраля 2018 г.
Падчас лютаўскіх маразоў у 2012 годзе ахвярамі непагадзі сталі каля 30 чалавек.