Выстава "Аніматары кахання" з'яўляецца лагічным працягам папярэдняга праекту, але на гэты раз тэма кахання і ўзаемаадносінаў паміж людзьмі разглядаецца ў новым ракурсе. У экспазіцыі прадстаўленыя жывапісныя і графічныя працы, а таксама скульптура.
У аўтарскай інтэрпрытацыі аніматары — гэта тыя, хто прадстаўляе гледчам каханне. У рэальным жыцці людзям вельмі часта прыходзіцца сутыкацца з гульнёй у пачуцці. Алег і Зоя падкрэсліваюць, што наведвальнікі выставы змогуць убачыць іх разуменне сапраўднага кахання без хлусні.
Зоя Луцэвіч падкрэслівае, што іх творчы тандэм "пра каханне і за жыццё". Гэта няцяжка заўважыць па яркіх і даволі прыцягальных працах, смелых і задзірлівых вобразах.
Убачыць выставу "Аніматары кахання" можна ў мастацкай галерэі "Арцель" да 18 сакавіка.