МІНСК, 27 лют — Sputnik. У перыяд доўгіх сакавіцкіх выхадных па маршруце Мінск — Вільнюс — Мінск будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі №801 і №802, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка дамовілася з АТ "Літоўская чыгунка" аб запуску дадатковых цягнікоў са сталіцы Беларусі ў сталіцу Літвы 8 і 9 сакавіка.
Паводле інфармацыі перавозчыка, цягнік №801 з Мінска ў Вільнюс будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 08:10 і прыбываць у пункт прызначэння ў 10:59. Час руху цягніка з улікам розніцы ў часавых паясах складзе 3 гадзіны 49 хвілін. У адваротным кірунку цягнік №802 Вільня-Мінск будзе выязджаць у 20:17, а прыбываць у сталіцу Беларусі ў 01:05 наступных сутак, час у шляху складзе 3 гадзіны 48 хвілін.
Нагадаем, што працоўны дзень пераносіцца з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка, што дазволіць беларусам адпачываць цэлых чатыры дні.