Фотаздымкі часоў Першай сусветнай вайны пакажуць у Мінску

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Мінска
Нацыянальны гістарычны музей Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У чатырох раздзелах выставы апавядаецца пра лёсы простых людзей, падхопленых віхорам гісторыі.

МІНСК, 27 лют — Sputnik.  Фатаграфіі з фондаў розных беларускіх музеяў прадставяць на выставе "Беларусь у Першай сусветнай вайне. Брэсцкі мір"  у Нацыянальным гістарычным музеі, паведамілі Sputnik арганізатары.

"У чатырох раздзелах выставы апавядаецца пра лёсы простых людзей, падхопленых віхорам гісторыі. Дакладныя копіі фотасведчанняў той эпохі паказваюць мірны і ваенны час, жыццё гарадоў і вёсак, раскрываюць планы стварэння новага тэрытарыяльнага аб'яднання "Ober Ost", ілюструюць выпрабаванні соцен тысяч бежанцаў, якіх вайна вымусіла пакінуць свае дамы", — патлумачылі ў музеі.

У экспазіцыі будуць прадстаўленыя фотаздымкі з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Лідскага гісторыка-мастацкага музея, а таксама з прыватных калекцый Уладзіміра Багданава і Уладзіміра Ліхадзедава.

Стужка навiн
0