https://bel.sputnik.by/20180227/gomelskij-rajon-ahova-ptushak-backaushchyny-ptica-1033904459.html
У Гомельскім раёне выберуць птушку-сімвал
У Гомельскім раёне выберуць птушку-сімвал
Sputnik Беларусь
У фінальны тур галасавання трапілі чорны бусел, вялікая белая чапля і стракаты дзяцел. 27.02.2018, Sputnik Беларусь
2018-02-27T13:57+0300
2018-02-27T13:57+0300
2023-04-17T16:17+0300
у беларусі
навіны
прырода
беларусь
гомельская вобласць
чорны бусел
вялікая белая чапля
стракаты дзяцел
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103390/42/1033904297_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_e62a6431c26714782337564a8453e160.jpg
МІНСК, 27 лют — Sputnik. Птушка-сімвал хутка з’явіцца ў Гомельскім раёне, паведамілі Sputnik арнітолагі.Кандыдатамі на званне птушкі-сімвала маглі стаць або вельмі распаўсюджаныя ў раёне птушкі, або рэдкія, якія знаходзяцца пад аховай. У фінальны спіс кандыдатаў трапілі сойка, лебедзь-шыпун, вялікая сініца, белы і чорны буслы, сарока, вялікі дзяцел, шпак, звычайная туркаўка, шызы голуб, шэрая курапатка, амялушка і вялікая белая чапля.У першым туры галасавання, які адбыўся ў пасёлку Бальшавік, журы ў складзе прадстаўнікоў арганізацый Гомельскага раёна выбрала трох птушак. У фінальны тур галасавання, якое ладзіцца на сайце Гомельскага райвыканкама, трапілі чорны бусел, вялікая белая чапля і стракаты дзяцел.Прагаласаваць за ўлюбёную птушку можна да 28 лютага на сайце Гомельскага райвыканкама.
беларусь
гомельская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103390/42/1033904297_0:0:1137:853_1920x0_80_0_0_a13fd9faf60ae33693c9bf516b6e0dd8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , прырода, беларусь, гомельская вобласць, чорны бусел, вялікая белая чапля, стракаты дзяцел
у беларусі, навіны , прырода, беларусь, гомельская вобласць, чорны бусел, вялікая белая чапля, стракаты дзяцел
У Гомельскім раёне выберуць птушку-сімвал
13:57 27.02.2018 (абноўлена: 16:17 17.04.2023) У фінальны тур галасавання трапілі чорны бусел, вялікая белая чапля і стракаты дзяцел.
МІНСК, 27 лют — Sputnik. Птушка-сімвал хутка з’явіцца ў Гомельскім раёне, паведамілі Sputnik арнітолагі.
Кандыдатамі на званне птушкі-сімвала маглі стаць або вельмі распаўсюджаныя ў раёне птушкі, або рэдкія, якія знаходзяцца пад аховай. У фінальны спіс кандыдатаў трапілі сойка, лебедзь-шыпун, вялікая сініца, белы і чорны буслы, сарока, вялікі дзяцел, шпак, звычайная туркаўка, шызы голуб, шэрая курапатка, амялушка і вялікая белая чапля.
У першым туры галасавання, які адбыўся ў пасёлку Бальшавік, журы ў складзе прадстаўнікоў арганізацый Гомельскага раёна выбрала трох птушак. У фінальны тур галасавання, якое ладзіцца на сайце Гомельскага райвыканкама, трапілі чорны бусел, вялікая белая чапля і стракаты дзяцел.
Прагаласаваць за ўлюбёную птушку можна да 28 лютага на сайце Гомельскага райвыканкама.