Фотафакт: гісторыю баранавіцкіх храмаў сабралі ў адной кнізе

© Sputnik / Анастасия Волчок"Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы"
Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Айцец Андрэй лічыць, што памяць аб гістарычных падзеях пачатку ХХ стагоддзя, якія адбываліся ў Баранавічах, павінна быць ушанавана музеем.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Прэзентацыя кнігі протадыякана Андрэя Гарбунова "Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы" адбылася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Па словах аўтара, кніга ўяўляе сабой кароткі нарыс гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Баранавічах. Праца над ёй вялася на працягу 12 гадоў. Крыніцамі кнігі паслужылі матэрыялы з Баранавіцкага краязнаўчага музея, архіва Мінскай епархіі, кліравыя ведамасці цэркваў Навагрудскага павета з Нацыянальнага гістарычнага архіва, матэрыялы з Рускага дзяржаўнага гістарычнага архіва, а таксама шматлікія інтэрнэт-крыніцы.

© Sputnik / Анастасия Волчок"Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы"
Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы - Sputnik Беларусь
"Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы"

У "Гісторыі праваслаўных храмаў г. Баранавічы" можна знайсці звесткі пра храмы, якія цяпер дзейнічаюць у горадзе, а таксама пра тыя, якія былі разбураны, і ў памяць пра іх захаваліся толькі нешматлікія фатаграфіі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокДырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская - Sputnik Беларусь
Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская

Баранавічы вядомыя не толькі як найважнейшы цэнтр чыгуначных зносін, але і як горад, у якім падчас Першай сусветнай вайны знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Асобнае месца ў кнізе знайшлося для апісання духоўнага жыцця Стаўкі.

© Sputnik / Анастасия Волчок"Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы"
Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы - Sputnik Беларусь
"Гісторыя праваслаўных храмаў г. Баранавічы"

Айцец Андрэй лічыць, што памяць аб гістарычных падзеях, што адбываліся ў Баранавічах, павінна быць ушанавана музеем, які ён уяўляе сабе ў выглядзе пары вагонаў чыгуначнага саставу, у якіх можна было б узнавіць атмасферу пачатку ХХ стагоддзя.

Якім памятаюць Магілёў часоў Стаўкі, чытайце на рускай версіі Sputnik >>

Адзін з раздзелаў кнігі прысвечаны Свята-Пакроўскаму храму, у якім вось ужо амаль 90 гадоў захоўваюцца ўнікальныя мазаікі, зробленыя лепшымі расійскімі майстрамі Сярэбранага стагоддзя. Яны патрапілі ў Баранавічы з Варшавы, дзе на пачатку ХХ стагоддзя быў пабудаваны, а затым усяго праз некалькі гадоў па-варварску разбураны Сабор Аляксандра Неўскага.

© Public DomainСабор Аляксандра Неўскага ў Варшаве
Храм Александра Невского в Варшаве - Sputnik Беларусь
Сабор Аляксандра Неўскага ў Варшаве

Як ратавалі мазаікі, чытайце на рускай версіі Sputnik >>

На шчасце, фрагменты мазаікі, выкананыя па эскізах знакамітых мастакоў таго часу Васняцова, Бруні і іншых, удалося захаваць, і цяпер яны з'яўляюцца часткай строя Свята-Пакроўскага храма.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ алтарнай апсідзе Пакроўскага храма замацаваны фрагмент мазаікі па эскізе Васняцова "Аб табе радуецца..." - калісьці гэта эпічнае палатно займала тысячу квадратных метраў
В алтарной апсиде Покровского храма закреплен фрагмент мозаики по эскизу Васнецова О тебе радуется... – когда-то это эпическое полотно составляло тысячу квадратных метров - Sputnik Беларусь
У алтарнай апсідзе Пакроўскага храма замацаваны фрагмент мазаікі па эскізе Васняцова "Аб табе радуецца..." - калісьці гэта эпічнае палатно займала тысячу квадратных метраў

На прэзентацыі кнігі протадыякан Андрэй Гарбуноў паказаў частку працы з гістарычным матэрыялам: у храме захоўваюцца фрагменты мазаікі, занадта маленькія, каб стаць самастойнымі элементамі строя. Айцец Андрэй размясціў іх здымкі на фатаграфіі сабора, якая захавалася, каб уявіць памеры страчанай фрэскі.

© Sputnik / Анастасия ВолчокАйцец Андрэй размясціў здымкі рэшткаў фрэскі на фатаграфіі сабора
Айцец Андрэй размясціў здымкі рэшткаў фрэскі на фатаграфіі сабора - Sputnik Беларусь
Айцец Андрэй размясціў здымкі рэшткаў фрэскі на фатаграфіі сабора

У канцы прэзентацыі па шматлікіх просьбах тых, хто сабраўся, айцец Андрэй выканаў некалькі рамансаў, а таксама песні на польскай і кітайскай мове.

© Sputnik / Анастасия ВолчокПротадыякан Андрэй Гарбуноў спеў некалькі песень
Протадыякан Андрэй Гарбуноў спеў некалькі песень - Sputnik Беларусь
Протадыякан Андрэй Гарбуноў спеў некалькі песень
Стужка навiн
0