Надзея Пісарава: Алімпіяда ў Пхенчхане была для мяне апошняй

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларуская біятланістка Надзея Пісарава
Беларуская біятланістка Надзея Пісарава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Надзея Пісарава разам з сяброўкамі па камандзе ў аўторак вярнулася ў Мінск з Пхенчхана, дзе яе лепшым паказчыкам стала 44-е месца ў гонцы пераследу.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Беларуская біятланістка Надзея Пісарава заявіла, што не будзе рыхтавацца да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года, Алімпіяда ў Пхенчхане была для яе апошняй.

"Для мяне гэтая Алімпіяда дакладна апошняя. Заяву аб далейшай кар'еры я зраблю пазней. Зараз хочацца завяршыць сезон, выступіць годна. А там ужо будзе канчатковае рашэнне", — сказала Пісарава, адказваючы на пытанне Sputnik.

Па словах 29-гадовай біятланісткі, ёсць шмат прычын, па якіх яна не будзе ўдзельнічаць у Гульнях-2022. "Самі разумееце, залатыя гады спорту ўжо ззаду. Трэба ставіць перад сабой мэты і задачы і ісці да іх, ну а калі іх няма, тады…" — працягнула Пісарава.

Спартсменка запэўніла, што на бліжэйшых трох этапах Кубка свету яна выступіць. Нагадаем, што ў цяперашні час у кубкавым заліку Пісарава займае 71-ю пазіцыю з 18 ачкамі. Мінулы сезон яна скончыла на 101-м радку.

"А далей я буду прымаць рашэнне, цяпер не хочацца гэта ўсё разносіць", — сказала на заканчэнне біятланістка.

Стужка навiн
0