Урокі не адмянілі нават у самых халодных раёнах Беларусі

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкШкольнік ідзе па заснежанай алеі
Школьнік ідзе па заснежанай алеі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Афіцыйна ўрокі з-за маразоў не былі адменены ні ў адной школе самай паўночнай вобласці рэспублікі.

МІНСК, 27 лют — Sputnik. Моцныя маразы не прывялі да закрыцця ні адной са школ Віцебскай вобласці — самай халоднай у рэспубліцы, паведамляе Sputnik.

Маразы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінадукацыі назвала ўмовы адмены заняткаў у школах

Моцныя маразы ўсталяваліся ў Беларусі з канца мінулага тыдня: тэмпература паветра ўначы месцамі дасягае —29 градусаў, а тэмпературныя антырэкорды гэтай зімы традыцыйна усталёўваюцца ў Віцебскай вобласці — напрыклад, у Езярышчы некалькі начэй фіксаваліся мінімальныя за год значэнні тэмператур.

Зрэшты, маразы пакуль не прывялі да закрыцця ні адной са школ Віцебшчыны. Як паведамілі Sputnik у абласным упраўленні адукацыі, ні адна са школ рэгіёну афіцыйна не прыпыняла заняткі з-за тэмператур.

Мінадукацыі напярэдадні дазволіла школам адмяняць заняткі, аднак пры адной умове: тэмпература паветра ў сем раніцы павінна быць —25 градусаў і ніжэй. Да гэтага часу ўрокі не адмянялі ні ў адной са школ краіны.

Беларускім школьнікам ужо наўрад ці пашанцуе атрымаць дадатковы дзень адпачынку з-за маразоў: ужо ў другой палове тыдня маразы спадуць. Хоць сіноптыкі пакуль і не абяцаюць адлігі, тэмпература паветра больш не будзе так апускацца.

Стужка навiн
0