Відэа

Відэафакт: на "Беларусьфільме" вадой са столі заліло тры паверхі

Падпісацца
Сістэму ацяплення прарвала на кінастудыі "Беларусьфільм", тры паверхі будынка заліло гарачай вадой. Глядзіце кадры з месца здарэння, знятыя відавочцам.

Інцыдэнт адбыўся ў новым, адкрытым да юбілею "Беларусьфільма" будынку — склад мэблі і склад святлотэхнікі заліло вадой.

На працягу паўгода будынак затаплівала ўжо тройчы, двойчы з-за спрацоўвання пажарнай сігналізацыі. На "Беларусьфільме" сцвярджаюць, што рэканструкцыя знішчыла кінастудыю.

Заказчыкам рэканструкцыі выступала Міністэрства культуры. Супрацоўнікі "Беларусьфільма" да яе фактычна не мелі дачынення. Работнік, які пажадаў застацца ананімным, распавёў карэспандэнту Sputnik, што з жадання зрабіць хутчэй рэканструкцыю правялі нядбайна.

Стужка навiн
0