Нацыянальная бібліятэка ўручыла дыплом карэспандэнту Sputnik

© Sputnik / Александр ШурмелевНацыянальная бібліятэка ўручыла дыплом карэспандэнту Sputnik
Нацыянальная бібліятэка ўручыла дыплом карэспандэнту Sputnik - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік атрымаў узнагароду за асвятленне праектаў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Нацыянальная бібліятэка Беларусі сёння ўзнагародзіла прадстаўнікоў СМІ за асвятленне праекта "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік атрымаў дыплом за цыкл матэрыялаў аб праекце.

Нацыянальная бібліятэка ў рамках 25-й міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу правяла ўзнагароджанне журналістаў, якія пісалі пра юбілей беларускага кнігадрукавання. Пры гэтым не праводзіўся які-небудзь конкурс, дыпламанты былі адабраны спецыялістамі бібліятэкі на якаснай аснове.

Старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў уручыў дыплом карэспандэнту Sputnik Беларусь Станіславу Андросіку - Sputnik Беларусь
Акадэмія навук узнагародзіла карэспандэнта Sputnik

Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік быў адзначаны падзякай за арыгінальны падыход у асвятленні праекта "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

На працягу 2017 года Sputnik падрыхтаваў цэлы цыкл рэпартажаў, артыкулаў і сюжэтаў, у якіх распавядаецца пра спадчыну беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

У 2017 годзе, калі святкавалася 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, пабачылі свет апошнія тамы факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", а праект па яго выпуску быў паспяхова завершаны.

Гэтая тэма стала галоўнай падчас прэзентацыі "500 гадоў беларускага кнігадрукавання: вынікі і дасягненні", якая прайшла сёння на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі на кніжнай выставе.

© Sputnik / Александр ШурмелевКарэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік атрымаў узнагароду за асвятленне праектаў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання
Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік атрымаў узнагароду за асвятленне праектаў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання - Sputnik Беларусь
Карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік атрымаў узнагароду за асвятленне праектаў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

У ходзе прэзентацыі і адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання дыпломамі журналістаў, якія, акрамя падзякі, атрымалі па факсімільнаму выданню "Буквар мовы славянскай", які пабачыў свет у Вільні ў 1767 годзе.

Стужка навiн
0