МІНСК, 28 лют — Sputnik. Сіноптыкі аб'явілі на чацвер 1 сакавіка ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі з-за завей і моцнага снегу.
Мяцеліца чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны. Моцны снег і снежныя заносы прагназуюць па паўднёвым усходзе Беларусі раніцай і днём.
Завтра метель. pic.twitter.com/Wj8XepJb0T
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 28 февраля 2018 г.
З-за неспрыяльных умоў надвор'я на ўсёй тэрыторыі рэспублікі аб'яўлены перадапошні, аранжавы ўзровень небяспекі.
Як раней паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, 1 сакавіка ноччу тэмпература панізіцца да —13..—18°С, у другой палове дня маразы аслабеюць да —8..—14°С.
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўляецца ў выпадку, калі ўмовы надвор'я могуць прадстаўляць рэальную пагрозу, негатыўна ўплываць на сацыяльна-эканамічную дзейнасць і прыводзіць да значнага матэрыяльнага ўрону, а таксама да магчымых ахвяраў сярод насельніцтва.