Дні Франкафоніі пройдуць у Беларусі ў сакавіку

© REUTERS / Charles PlatiauЭйфелева вежа
Эйфелева вежа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З нагоды Дзён Франкафоніі ў Мінску адбудзецца цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў у галіне гастраноміі, тэатра, музыкі, гісторыі і кіно.

МІНСК, 28 лют – Sputnik. Дні Франкафоніі пройдуць у Беларусі з 5 па 30 сакавіка, паведамілі Sputnik у пасольстве Францыі ў Мінску.

Штогод вясной мільёны франкафонаў па ўсім свеце адзначаюць свята Франкафоніі і французскай мовы.

Падтрымаць беларускіх дызайнераў прыйшоў Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка (злева ў цэнтры) - Sputnik Беларусь
Беларускія дызайнеры паказалі калекцыю адзення ў Парыжы

"Свята Франкафоніі спрыяе развіццю і папулярызацыі франкамоўных культур з дапамогай самых разнастайных культурных мерапрыемстваў, арганізаваных у рамках Міжнароднага дня Франкафоніі 20 сакавіка. З нагоды святкавання Дзён Франкафоніі 2018 Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь прапануе ўвазе беларускай публікі цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў у галіне гастраноміі, тэатра, музыкі, гісторыі і кіно", — паведамілі Sputnik у пасольстве.

Шмат цікавых мерапрыемстваў пройдуць у сталіцы з нагоды міжнароднага свята ў розных яе кутках. Так, адкрыецца праграма 5 сакавіка выступам французскага гурта Le Bal des Martines. Таксама ў рамках Дзён Франкафоніі запланаваныя фотавыставы, сустрэчы, кінапаказы, канцэрты. Падрабязней з праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце пасольства.

Дні Франкафоніі арганізаваны Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы канцэртнага агенцтва "Эквілібрыўм Артс", Аддзялення Пасольства Швейцарыі ў Мінску, Пасольства Канады ў Рэспубліцы Польшча, Школы архітэктурнага мыслення для дзяцей, Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Мінску, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і іншых.

Стужка навiн
0