Тэма малой радзімы будзе галоўнай на "Купаллі" ў Александрыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвяткаванне "Купалля" ў Александрыі, архіўнае фота
Святкаванне Купалля ў Александрыі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэспубліканскае свята традыцыйна пройдзе ў ліпені ў Шклоўскім раёне.

МІНСК, 28 лют — Sputnik. Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў будуць дамінуючымі падчас рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі, паведамілі Sputnik у Магілёўскім аблвыканкаме са спасылкай на міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара.

Асноўныя моманты правядзення мерапрыемства "Александрыя збірае сяброў" абмяркоўваліся падчас выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Свята "Купалле" традыцыйна пройдзе ў ліпені ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Центральнай падзеяй стане мюзікл "Малая радзіма", які зараз рыхтуе рэжысёрска-пастаноўчая група тэлеканала АНТ.

Юрый Бондар падкрэсліў, што адным з самых важных пытанняў на сёння з'яўляецца арганізацыя працы са спонсарамі.

Стужка навiн
0