Відэа

Блогер сабраў арган з цацак "Фёрбі" і грае дзіўную музыку

Падпісацца
Брытанскі блогер Сэм Бэтл сабраў сваё чарговае вар'яцкае вынаходства - арган з цацак Фёрби. Глядзіце на відэа, як грае незвычайны музычны інструмент.

Сам музыка распавёў, што гэтая ідэя яму прыйшла некалькі гадоў таму, аднак ён ніяк не мог прыступіць да яе рэалізацыі з-за складанага працэсу.

Для таго каб зрабіць такі арган, яму давялося папрацаваць над "мозгам" кожнай з 44 цацак і падключыць іх да клавіш, каб у працэсе Фёрбі выдавалі патрэбныя гукі. Пры гэтым Бэтл прадугледзеў яшчэ адну функцыю — усе цацкі могуць размаўляць самі з сабой.

Раней брытанец сабраў яшчэ адзін незвычайны арган — агнямёт. Пры націску на клавішы з труб вылятае сноп агню. Пры гэтым на інструменце можна граць музыку.

Стужка навiн
0