Беларускі гросмайстар перамог на турніры "Аэрафлот Опэн"

© PixabayШахматы, архіўнае фота
Шахматы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнік Беларусі не прайграў ніводнай партыі і атрымаў права выступіць на супертурніры ў Дортмундзе.

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Беларускі гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў стаў пераможцам галоўнага турніру штогадовага шахматнага "Аэрафлот Опэн 2018" у Маскве, паведамляе Sputnik.

У заключным дзявятым туры Кавалёў згуляў унічыю з прадстаўніком Арменіі Габрыэлем Саркісянам. Набраўшы сем ачкоў з дзевяці, беларус гарантаваў сабе першае месца ў табліцы.

"Пераможца галоўнага спаборніцтва атрымаў пуцёўку на супертурнір ў Дортмунд (12-23 ліпеня 2018 года)", — распавялі ў прэс-службе Расійскай шахматнай федэрацыі.

Акрамя таго, Кавалёў выйграў 18 тысяч еўра. Другое і трэцяе месцы падзялілі гросмайстры Панаяпан Сетураман (Індыя) і Дзмітрый Гардзіеўскі (Расія), у актыве якіх па 6,5 ачкоў. Па дадатковых паказчыках другім стаў індыйскі шахматыст.

Стужка навiн
0