Фільм пра Даўлатава не пакажуць у Мінску

© PixabayКінахлапушка, архіўнае фота
Кінахлапушка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Правы на паказ карціны ўжо набыў амерыканскі анлайн-кінатэатр "Нэтфлікс".

МІНСК, 1 лют — Sputnik. Фільм пра пісьменніка Сяргея Даўлатава — "Даўлатаў" – не пакажуць у мінскіх кінатэатрах, паведамляе агенцтва "Минск-Новости" са спасылкай на УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама, а таксама на Silver Screen Cinema.

Няма фільма і ў афішах іншых кінатэатраў.

Расійскія хакеісты сталі алімпійскімі чэмпіёнамі - Sputnik Беларусь
Рэжысёр "Руху ўверх": пра перамогу расійскіх хакеістаў можна зняць кіно

Нагадаем, што фільм рэжысёра Аляксей Германа малодшага пра шэсць дзён з жыцця знакамітага пісьменніка выйшаў у расійскі пракат 1 сакавіка.

Прэм’ера карціны адбылася на фестывалі Берлінале 17 лютага, дзе здымачная група атрымала аднаго са "Срэбных мядзведзяў" – за выдатны мастацкі ўнёсак.

У фільме зняліся сербскі акцёр Мілан Марыч, Даніла Казлоўскі, Алена Лядава, Святлана Ходчанкава.

Правы на паказ карціны ўжо набыў амерыканскі анлайн-кінатэатр "Нэтфлікс", таму убачыць кіно пра Даўлатава змогуць у больш чым 30 краінах.

Стужка навiн
0