Радыё

Несцяровіч: беларускіх паралімпійцаў праводзілі ў Пхенчхан малебнам у храме

© Sputnik / Руслан ВасильевУладзімір Несцяровіч
Уладзімір Несцяровіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч распавёў радыё Sputnik Беларусь аб падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Паралімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі і ўрачыстых провадах каманды.
Нестерович: белорусских паралимпийцев проводили в Пхенчхан молебном в храме

На галоўным стадыёне ў Пхенчхане неўзабаве зноў будзе запалены алімпійскі агонь, на гэты раз у гонар адкрыцця 12-ых Паралімпійскіх гульняў, распавёў суразмоўца Sputnik.

Нашы спартсмены адправяцца на Гульні 2-га сакавіка. Беларусь будуць прадстаўляць 15 спартсменаў, якія выступяць у двух відах спорту — біятлоне і лыжных гонках. У складзе каманды як вопытныя паралімпійцы, так і моладзь, якая будзе дэбютаваць на такіх маштабных спаборніцтвах.

Напярэдадні, 28 лютага, з гэтай нагоды ў Мінскай гарадской ратушы адбыліся ўрачыстыя праводзіны беларускай дэлегацыі. Зам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што кожны, хто вытрымаў адбор для ўдзелу ў Гульнях, ужо з'яўляецца пераможцам, таму што прадэманстраваў сілу волі, стойкасць, цярпенне і характар, распавёў Несцяровіч.

Дызайнер і сімвалы Алімпіяды - Sputnik Беларусь
Японія выбрала анімэшныя сімвалы Алімпійскіх гульняў 2020 года

Сцяганосцам беларускай зборнай на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў стане Людміла Ваўчок — знакамітая спартсменка, у чыім актыве 2 залатыя і 4 сярэбраныя медалі Паралімпійскіх гульняў. Капітанам каманды абраны яшчэ адзін тытулаваны паралимпиец Дзмітрый Лобан.

"Па традыцыі члены дэлегацыі наведалі Храм святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, дзе настаяцель прыходу протаіерэй Іаан Харашэвіч адслужыў малебен", — распавёў Несцяровіч.

12-я Паралімпійскія гульні ў Паўднёвай Карэі пройдуць з 9 па 18 сакавіка, у спаборніцтвах будуць удзельнічаць прадстаўнікі 48-мі дзяржаў. Каля 700-т спартсменаў разыграюць 80 камплектаў узнагарод у 6-ці відах спорту. Спаборніцтвы пройдуць на тых жа арэнах, дзе зусім нядаўна ваявалі алімпійцы, дадаў суразмоўца.

Каментар прэс-сакратара Міністэрства спорту і турызму Уладзіміра Несцяровіча слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0