Сіноптыкі: першыя вясновыя дні будуць халоднымі

© AP / Sergei GritsЗіма, архіўнае фота
Зіма, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Плюсавая тэмпература, па папярэдніх дадзеных, чакаецца ў Мінску толькі 19 сакавіка.

МІНСК, 2 сак — Sputnik. У бліжэйшыя суткі сістэма актыўных атмасферных франтоў прынясе ў краіну снегапады, завіруху і парывісты вецер: у першыя вясновыя дні ў Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я, паведаміў Белгідрамет у пятніцу.

У суботу, 3 сакавіка, мінімальная тэмпература паветра складзе ноччу —12… —18°С, месцамі апусціцца да —19… —22°С. Максімальная тэмпература ўдзень складзе —4… —9°С, а па паўднёвым усходзе краіны — 0… —3°С. На большай частцы тэрыторыі Беларусі ў гэты дзень пройдзе снег, а месцамі — завіруха і снежныя заносы на дарогах. Па ўсходняй палове краіны пройдзе моцны снег, а па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці — моцны мокры снег.

У нядзелю, 4 сакавіка, тэмпература паветра ўначы апусціцца да —7°С і ніжэй па паўднёвым усходзе і да —14°С — па захадзе. Максімальная тэмпература ўдзень складзе —3… —9°С. На большай частцы тэрыторыі краіны таксама чакаецца снег і снежныя заносы на дарогах; у асобных раёнах — мяцеліца і парывісты вецер.

У панядзелак, 5 сакавіка, тэмпература паветра ўначы панізіцца да —11… —17°С, месцамі пры праясненнях да —18… —19°С. Удзень максімальная тэмпература складзе ад 0°C па паўднёвым захадзе да —9°С па паўночным усходзе Беларусі. Ападкі ж у асноўным спыняцца, толькі ўначы па ўсходзе краіны і ўдзень у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег; на дарогах месцамі — галалёдзіца.

Па дадзеных Gismeteo.by, на будучым тыдні (з 5 па 11 сакавіка) тэмпература паветра ў Мінску будзе вар'іравацца ад 0°С да —10°С, з 12 па 18 сакавіка — не апусціцца ніжэй —6°С, а ўжо з 19 сакавіка стане плюсавай (да + 5°С днем). Самымі цёплымі, па сённяшніх дадзеных, стануць суткі 30 сакавіка — тэмпература паветра ўдзень падымецца да +10°С, а ўначы складзе не менш за +1°С.

Стужка навiн
0