Ліцэнзійны брадвейскі мюзікл упершыню пакажуць у Беларусі

© Photo : Театр Геннадия Гладкова "Территория мюзикла"Артысты тэатра "Тэрыторыя мюзікла" падчас рэпетыці спектакля "Недалёка ад нормы"
Артысты тэатра Тэрыторыя мюзікла падчас рэпетыці спектакля Недалёка ад нормы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У ЗША крытыкі называюць спектакль "адным з самых лепшых шоў апошняга дзесяцігоддзя".

МІНСК, 2 сак — Sputnik. Тэатр "Тэрыторыя мюзікла" рыхтуе прэм'еру папулярнага брадвейскага мюзікла "Недалёка ад нормы" (Next To Normal), паведамілі Sputnik у тэатры.

Першы паказ спектаклю, які, па меркаванні вядучых амерканскіх крытыкаў, лічыцца  "адным з самых лепшых шоў апошняга дзесяцігоддзя", запланаваны на 28 сакавіка, далейшыя — на 18 красавіка і 18 мая. На радзіме "Next To Normal" атрымаў тры вышэйшыя прэміі ў галіне музычнага тэатра Tony Award, а таксама Пуліцэраўскую прэмію ў намінацыі "Драма".

Гледачоў чакае гісторыя жанчыны з біпалярным растройствам, якая пад уздзеяннем сваёй хваробы спрабуе будаваць зносіны з роднымі і блізкімі.

Рэжысёр-пастаноўшчык Анастасія Грыненка лічыць, што менавіта выбар тэмы для жанра, які традыцыйна лічыцца забаўляльным, і з'яўляецца прычынай яго поспеху.

Мюзікл, падрыхтаваны пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусі, будзе прадстаўлены ўпершыню ў рускамоўнай прасторы. Тэатр атрымаў правы на пастаноўку з аўтарскай рэжысёрскай інтэрпрытацыяй і арыгінальным аўтарызаваным перакладам п'есы на рускую мову. Галоўныя ролі выканаюць Святлана Маціеўская, Дзмітрый Якубовіч, Дзяніс Нямцоў і маладыя артысты Паліна Дабравольская, Аляксандра Вайцяховіч, Эрік Абрамовіч і іншыя.

Стужка навiн
0