МІНСК, 2 сак — Sputnik. Сталічны хакейны клуб "Дынама-Мінск" завяршыў пройгрышам апошні выязны матч Кантынентальнай хакейнай лігі — мінчане пацярпелі паражэнне ад славацкага "Слована".
Сустрэча, якая прайшла ў чацвер у Браціславе, завяршылася з лікам 4:2 на карысць славакаў.
У "зуброў" шайбамі ў вароты "Слована" адзначыліся Куінтан Хаудэн (на 3-й хвіліне гульні) і Крысціян Хенкель (53-я).
Браціслаўскія хакеісты тройчы бралі вароты "Дынама": на першай хвіліне матчу дакладны кідок правёў Раян Гарбат, на 7-й — Марэк Уедэнскі, на 34-й (у большасці) — Колбі Геноуэй, на 59-й — Марэк Гецль.
І "Слован", і "Дынама" раней не змаглі прайсці ў плэй-оф Кубка Гагарына: мінчане набралі 73 ачкі (10-е месца), славакі — 55 (12-е).