Экспазіцыя з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм", без сумненняў, самага вядомага расійскага мастака адкрыецца ў Мінску 3 сакавіка ў галерэі Міхаіла Савіцкага і працягнецца да 22 красавіка.
Сярод вядомых асоб пэндзля Сафронава гледачы ўбачаць Ніколь Кідман, Джона Ленана, каралеву Лізавету і Аляксандра Лукашэнку.
Цяперашняя экспазіцыя — "Вясна уражанняў" — самая вялікая з існуючых экспазіцый Сафронава: тут 100 графічных і жывапісных работ, а таксама палотны ў прыдуманай ім тэхніцы DreamVision.
Сафронаў падкрэсліў, што вельмі любіць Беларусь. З мінулай выставы ў яго засталося "некалькі нявыкананых абяцанняў" — партрэты Дар'і Домрачавай і Святланы Алексіевіч, якія ён абавязкова напіша, паабяцаў майстар партрэта.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія работы майстар пакажа беларусам гэтай вясной.