БЧ прапанавала новы маршрут Мінск - Ветка з перасадкай на аўтобус

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкКупэ ў вагоне, архіўнае фота
Купэ ў вагоне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прапануецца як маршрут, які будзе ў сталіцы да шасці гадзін раніцы, так і больш позні рэйс.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Беларуская чыгунка сумесна з ААТ "Гомельаўтатранс" з 5 сакавіка запусціць маршрут з Мінска ў Ветку праз Гомель і назад з перасадкай цягнік-аўтобус, паведамілі Sputnik у прэс-цэнтры БЧ.

Рэйс міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №708 Мінск — Гомель адпраўляецца са сталіцы ў 19:00, на канцавой станцыі пасажыраў будзе чакаць аўтобус №223 Гомель — Ветка, ён прыбывае ў кропку прызначэння ў 23:00. З Веткі ў Мінск можна будзе дабрацца спачатку на аўтобусе, які стартуе ў 05:40, затым у Ветцы цягнік №707 адвязе пасажыраў у Мінск, прыбыццё на канцавую станцыю — у 09:59.

"У маршруце закладзены час на перасадку пасажыраў у Гомелі паміж чыгуначным і аўтавакзалам", — падкрэслілі ў БЧ.

Агульны кошт маршруту, які ўключае цягнік і аўтобус, складзе не больш за 12 рублёў.

Таксама для тых, хто хоча трапіць у Мінск раней, арганізаваны начны маршрут: з Веткі аўтобус №223 адпраўляецца ў 21:00, у Гомелі цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №621 даставіць пасажыраў у Мінск у 5:48 раніцы. Кошт квіткоў на такі маршрут складзе 10,57 рубля, пры куплі білета ў купэйны вагон кошт узрастае да 14,08 рубля.

У БЧ адзначылі, што купіць квіткі на аўтобус і цягнік можна ў любой касе БЧ, якая прадае квіткі на цягнікі міжрэгіянальных зносінаў, а таксама на аўтастанцыі ў Ветцы.

Стужка навiн
0