МІНСК, 3 сак — Sputnik. Пазнаёміцца з рознымі перыядамі гісторыі Мінска запрашаюць на музейным лекторыі ў Гарадской ратушы, паведамілі Sputnik арганізатары.
Музейны лекторый з інтэрактыўнымі ілюстрацыямі прысвечаны 951-й гадавіне першай летапіснай згадкі пра беларускую сталіцу.
"Разам з вядомымі даследчыкамі гісторыі горада мы паспрабуем прасачыць шлях Мінска ад парубежнай крэпасці Полацкага княства да сталіцы незалежнай Рэспублікі Беларусь", — паабяцалі арганізатары.
Праграма мерапрыемства падзеленая на некалькі частак — па пэўных этапах у жыцці горада. У ліку выступоўцаў — супрацоўнікі музея Мінска, Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама культуролагі і мастацтвазнаўцы. Такім чынам госці змогуць атрымаць асалоду ад займальнай гісторыі і даведацца многа цікавага пра любімы горад.
Акрамя займальных расповедаў выдатных вучоных і даследчыкаў наведвальнікаў чакаюць музычныя сюрпрызы і гістарычныя тэатралізаваныя ілюстрацыі.
Дзе: Плошча Свабоды, 2 (Мінская гарадская ратуша)
Калі: 3 сакавіка, 18:00