Сіноптыкі: снег скончыцца толькі ў панядзелак

© Sputnik / Дмитрий БосакСнегапад, архіўнае фота
Снегапад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны будзе ісці снег, ноччу ў некаторых рэгіёнах - моцны снег, на дарогах будуць назірацца снежныя заносы.

МІНСК, 3 мар — Sputnik. Снегапад не спыніцца і ў нядзелю, папярэджваюць сіноптыкі. На 4 сакавіка яны прагназуюць снег на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўначы па ўсходняй частцы — моцны снег. На дарогах магчымы снежныя заносы, у асобных раёнах — мяцеліца.

Такое надвор'е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з поўначы Украіны на цэнтральныя раёны еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Пры гэтым будзе дзьмуць парывісты паўночны, паўночна-заходні вецер.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай будзе ў межах —8..—14°С, аднак у другой палове дня маразы пачнуць слабець да —3..—9°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, але днём будзе расці.

Да панядзелка паўсюдны снегапад спыніцца. Кароткачасовы снег магчымы толькі ўначы па ўсходзе краіны. Тэмпература паветра складзе ноччу —10..—16°С (пры праясненнях —17..—19°С), днём ад 0.. +2°С па паўднёвым захадзе да —6..—8°С па паўночным усходзе краіны.

У аўторак пацяплее. На тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць вільготныя і больш цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы чакаецца на ўзроўні —9..—15°С (пры праясненнях —16..—18°С), у паўднёва-заходніх раёнах —6..—8°С, максімальная днём ад +2°С (па паўднёвым захадзе) да —5°С (паўночны ўсход краіны).

Стужка навiн
0