https://bel.sputnik.by/20180303/snezhnyj-snajper-nikolaj-lukashenko-bronza-sprint-1034010474.html
"Снежны снайпер": Мікалай Лукашэнка выйграў бронзу ў спрынце
"Снежны снайпер": Мікалай Лукашэнка выйграў бронзу ў спрынце
Sputnik Беларусь
На другім агнявым рубяжы ў Мікалая Лукашэнкі ўзнікла праблема з вінтоўкай, але яму ўсё ж удалося закрыць усе мішэні. 03.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-03T14:25+0300
2018-03-03T14:25+0300
2018-03-03T16:19+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103400/91/1034009166_0:150:3000:1846_1920x0_80_0_0_8c26c39a7e4b66c7aa98a1cc8c6bd219.jpg
беларусь
раўбічы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103400/91/1034009166_0:55:3000:1941_1920x0_80_0_0_4e3296dced1fc5f8ce1e0abab98c6146.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, спорт, беларусь, раўбічы, мікалай лукашэнка, рэспубліканскія спаборніцтвы "снежны снайпер"
у беларусі, навіны , галоўнае, спорт, беларусь, раўбічы, мікалай лукашэнка, рэспубліканскія спаборніцтвы "снежны снайпер"
"Снежны снайпер": Мікалай Лукашэнка выйграў бронзу ў спрынце
14:25 03.03.2018 (абноўлена: 16:19 03.03.2018) На другім агнявым рубяжы ў Мікалая Лукашэнкі ўзнікла праблема з вінтоўкай, але яму ўсё ж удалося закрыць усе мішэні.
МІНСК, 3 сак — Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалай выйграў бронзавы медаль у спрынтарскай гонцы ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Фінал "Снежнага снайпера" стартаваў у суботу ў Раўбічах, спаборніцтвы завершацца ў нядзелю. Праграму спаборніцтваў адкрыла спрынтарская гонка.
Першае месца ў сярэдняй узроставай групе заняў Уладзіслаў Гаўдыс (Брэсцкая вобласць) з вынікам 11 хвілін 2,6 секунды (0 промахаў). Срэбра заваяваў Анатоль Штундэр з Мінска (+3 секунды, 0 промахаў). Трэцяе месца — у Мікалая Лукашэнкі (+7 секунд, 0 промахаў).
Раней медалі былі разыграны ў сярэдняй узроставай групе ў дзяўчынак: перамогу святкавала Марыя Гнедчык (Мінск), другое месца заняла Анастасія Папова (Мінск), трэцяе — Дар'я Таварыцкая (Гомельская вобласць).
У малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў самым трапным і хуткім стаў Ягор Скараходаў (Мінск), другое месца дасталася Раману Лабецкаму (Віцебская вобласць), трэцяя пазіцыя — у Мікіты Гарбачова (Магілёўская вобласць). У дзяўчынак у гэтай жа ўзроставай групе лепшай стала Валерыя Сазанкова (Магілёўская вобласць), Лізавета Пятрова (Мінск) заняла другое месца, бронзу выйграла Крысціна Кудзелка (Мінская вобласць).