Спаборніцтвы "Снежны снайпер" стартавалі ў Раўбічах

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы "Снежны снайпер" у Раўбічах
Спаборніцтвы Снежны снайпер у Раўбічах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка пазмагаецца за медалі ў спрынтэрскай гонцы ў сярэдняй узроставай групе.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Снежны снайпер" стартаваў у суботу ў РЦАП "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы "Снежны снайпер" стартавалі ў Раўбічах
Открытие соревнований Снежный снайпер - Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы "Снежны снайпер" стартавалі ў Раўбічах

Цырымонія адкрыцця "Снежнага снайпера" адбылася ў суботу, 3 сакавіка. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Жарко, першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў, міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня назіральнага савета Беларускай федэрацыі біятлону Валерый Вакульчык, прадстаўнікі Мінгарвыканкама і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы "Снежны снайпер" стартавалі ў Раўбічах
Соревнования Снежный снайпер стартовали в Раубичах - Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы "Снежны снайпер" стартавалі ў Раўбічах

"Нягледзячы на капрызы надвор'я і няпростае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, "Снежны снайпер" упэўнена заняў сваё далёка не апошняе месца сярод дзіцячых спаборніцтваў. За 11 гадоў у ім прынялі ўдзел сотні тысяч юных аматараў біятлона з розных куткоў Беларусі", — гаворыцца ў прывітальным слове ўдзельнікам спаборніцтваў старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрыя Лукашэнкі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦырымонія адкрыцця "Снежнага снайпера"
Церемония открытия Снежного снайпера  - Sputnik Беларусь
Цырымонія адкрыцця "Снежнага снайпера"

"Ваша захапленне біятлонам пры належным жаданні можа стаць вашай прафесіяй. У вас заўсёды ёсць шанец стаць біятлоннай зоркай і алімпійскім чэмпіёнам. І таму ў нас ёсць свежыя і вельмі гучныя прыклады. Памятайце, трэнеры заўсёды звернуць увагу і, магчыма, дадуць вам шанец у спорце высокіх дасягненняў. Жадаю вам моцнага здароўя і захавання вашага спартовага азарту на доўгія гады", — адзначаецца ў звароце.

Паводле слоў Жарко, сённяшняя падзея — гэта "маленькая алімпіяда".

© Sputnik / Виктор ТолочкоВіцэ-прэм"ер Васіль Жарко на адкрыцці Рэспубліканскага турніру "Снежны снайпер" у Раўбічах
Вице-премьер Василий Жарко на открытии Республиканского турнира Снежный снайпер в Раубичах - Sputnik Беларусь
Віцэ-прэм"ер Васіль Жарко на адкрыцці Рэспубліканскага турніру "Снежны снайпер" у Раўбічах

"Гэта сапраўды свята не толькі для ўдзельнікаў. Свята для гледачоў, свята для ўсёй краіны. І прыехалі сюды ўдзельнічаць не спартоўцы, а звычайныя дзеці, юнакі, дзяўчынкі з звычайных школ. Гэта адзін з сімвалаў і развіцця масавага спорту, і здаровага ладу жыцця. Таму такіх святаў павінна быць пабольш", — сказаў віцэ-прэм'ер.

За медалі ў дзвюх дысцыплінах — спрынце і змяшанай эстафеце — пазмагаюцца амаль 170 юных біятланістаў, падзеленых на тры ўзроставыя групы: малодшую (11-12 гадоў), сярэднюю (13-14 гадоў) і старэйшую (15-16 гадоў).

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпаборніцтвы "Снежны снайпер" у дзяўчынак у малодшай узроставай групе
Соревнования Снежный снайпер у девочек в младшей возрастной группе - Sputnik Беларусь
Спаборніцтвы "Снежны снайпер" у дзяўчынак у малодшай узроставай групе

Пасля цырымоніі адкрыцця пачаліся спаборніцтвы ў дзяўчынак у малодшай узроставай групе. Затым на старт выйдуць хлопчыкі. У сярэдняй узроставай групе за медалі "Снежнага снайпера" пазмагаецца малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі — Мікалай, у дзяўчынак — дачка алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Папова Анастасія. Спаборніцкі дзень завершыць гонка ў старэйшай узроставай групе.

Стужка навiн
0