Навукоўцы даказалі, што варкатанне котак загойвае раны ў чалавека

© PixabayКот, архіўнае фота
Кот, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гукі дазваляюць пазбавіцца ад задышкі і стрэсу, а таксама паскараюць працэс зрашчэння пераломаў.

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Навукоўцы з Універсітэта Мінесоты ЗША прыйшлі да высновы, што варкатанне котак спрыяе рэгенерацыі чалавечых ран, перадае Sputnik.

Падчас даследаванняў спецыялісты вызначылі, што "браты меншыя" буркочуць з частатой ад 25 да 150 герц. Гэтыя нізкачастотныя імпульсы ў разы паскараюць працэс аднаўлення пераломаў у чалавека, таму што яны стымулююць выпрацоўку кальцыя. Акрамя таго, такія гукі дазваляюць пазбавіцца ад задышкі. Варкатанне прымушае нейроны ў галаўным мозгу чалавека працаваць больш зладжана, у выніку чаго ён хутчэй можа справіцца са стрэсам.

Па дадзеных даследаванняў, у гаспадароў котак на 40% радзей дыягнастуюць сардэчна-сасудзістыя захворванні.

Варкатанне ў котак адбываецца падчас паслаблення, дзякуючы зменам становішча звязак у горле. Як правіла, такія гукі можна пачуць перад тым, як жывёла пераходзіць у стан сну.

Стужка навiн
0