МІНСК, 3 сак — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка вяртаецца ў тэніс пасля доўгага перапынку, пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў сацсетках.
Спартсменка намякнула, што можа прыняць удзел у турніры WTA ў Індыян-Уэлсе, які пройдзе 7-18 сакавіка.
Hey 👋🏻 we 👩👦👶🏼🦁❤️ are coming for you 🌵 @BNPPARIBASOPEN 🎾🎾🎾 pic.twitter.com/AtK1fLUIIY
— victoria azarenka (@vika7) 2 марта 2018 г.
"Гэй, мы едзем да цябе, Paribas Open", — напісала яна ў сябе на старонцы.
На паведамленне адгукнулася прэс-служба турніру, паведаміўшы, што з нецярпеннем чакае сустрэчы.
Раней Азаранка атрымала wild card ад арганізатараў згаданага турніру. Дарэчы, тэнісістка ўжо перамагала ў Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гадах.
У апошні раз спартсменка выходзіла на корт на Ўімблдоне-2017, дзе прайграла Сымон Халеп ў матчы 1/8 фіналу. Палову мінулага і пачатак гэтага сезону ёй давялося прапусціць з-за судовых разглядаў з нагоды апекі над сынам з яго амерыканскім бацькам.
Пасля таго як ЗША зацвердзілі рашэнне беларускага суда аб прызнанні Азаранка асноўным апекуном, бацька дзіцяці падаў апеляцыю, падчас разгляду якой Вікторыя была вымушаная знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе.