https://bel.sputnik.by/20180305/grafik-raboty-obshchestvennogo-transporta-v-minske-8-11-marta-1034039999.html
Гарадскі транспарт у вялікія выхадныя зменіць графік руху
Гарадскі транспарт у вялікія выхадныя зменіць графік руху
Sputnik Беларусь
У сувязі з пераносам працоўных дзён на гэтым тыдні беларусы будуць працаваць толькі тры дні, што адаб'ецца і на графіку руху грамадскага транспарту. 05.03.2018, Sputnik Беларусь
2018-03-05T12:59+0300
2018-03-05T12:59+0300
2018-03-05T13:01+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101379/95/1013799596_0:98:1400:886_1920x0_80_0_0_7ac241ce62e6e304dcc17b4a428650fd.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101379/95/1013799596_149:0:1400:938_1920x0_80_0_0_f812d625a5bfc911d22c673c94514ab9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, мінск, мінсктранс
у беларусі, навіны , грамадства, беларусь, мінск, мінсктранс
Гарадскі транспарт у вялікія выхадныя зменіць графік руху
12:59 05.03.2018 (абноўлена: 13:01 05.03.2018) У сувязі з пераносам працоўных дзён на гэтым тыдні беларусы будуць працаваць толькі тры дні, што адаб'ецца і на графіку руху грамадскага транспарту.
МІНСК, 5 сак — Sputnik. Гарадскі транспарт у вялікія выхадныя будзе ездзіць па змененым графіку, паведамілі ў "Мінсктрансе".
Графік работы грамадскага транспарту ў сталіцы карэктуецца па прычыне пераносу працоўных дзён.
Аўтобусы 8-9 і 11 сакавіка будуць працаваць па графіку нядзелі, а 10 сакавіка — як і кожную суботу. Тралейбусы адпрацуюць па суботнім графіку 8 і 9 сакавіка, а 10 і 11 — па нядзельным. Трамваі будуць ездзіць па раскладзе выхадных усе чатыры дні.
Нагадаем, у сувязі з пераносам рабочых дзён з-за свята 8 сакавіка на гэтым тыдні будуць працаваць толькі тры дні: з панядзелка па сераду. Астатнія дні абвешчаныя выхаднымі — адпрацоўка за будучую пятніцу 9 сакавіка прыпала на суботу мінулага тыдня.
Наступныя вялікія выхадныя чакаюць беларусаў у красавіку. У сувязі са святкаваннем Радаўніцы і Вялікадня будуць доўгія выхадныя і два тыдні з шасцю працоўнымі днямі.