Карта госця з’явілася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Імянная карта дае свайму ўладальніку права на бясплатнае наведванне пастаяннай экспазіцыі, часовых некамерцыйных выстаў і мерапрыемстваў, якія арганізуе музей.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Карта госця Нацыянальнага мастацкага музея паступіла ў продаж з 1 сакавіка, пра гэта паведамляецца на сайце музея.

Выставка Владимира Слободчикова Сублимация формы - Sputnik Беларусь
Фота
Сублімацыя формы: летуценныя вобразы застылі ў бронзе

З першага дня вясны ўладальнікі картак змогуць наведаць часовыя выставы і пастаянную экспазіцыю бясплатна на працягу аднаго года.

"Выдатны падарунак сабе і блізкім з любоўю да мастацтва", — пракаментавалі выхад карты ў музеі.

Імянная карта дае свайму ўладальніку права на бясплатнае наведванне пастаяннай экспазіцыі, часовых некамерцыйных выстаў, акцый "Вераснёвая ноч у Мастацкім" і "Ноч музеяў", а таксама мерапрыемстваў музея без асобна ўстаноўленага прэйскуранта.

Пры наведванні музея ў складзе экскурсійнай групы, плата з уладальнікаў карты спаганяецца толькі за экскурсійнае абслугоўванне.

У музеі нагадваюць, што дзеянне карты не распаўсюджваецца на наведванне мерапрыемстваў музея з асобным прэйскурантам, камерцыйных выстаў з асобнай коштам уваходнага білета і закрытых мерапрыемстваў.

Кошт карты госця складае 40 беларускіх рублёў.

Стужка навiн
0