Сіноптыкі: добрае надвор'е ў Беларусі доўга не пратрымаецца

© PixabayЛедзяшы
Ледзяшы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адліга чакаецца толькі ў паўднёва-заходніх раёнах, у Мінску маразы аслабнуць, але атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы прынясуць ападкі.

МІНСК, 5 сак — Sputnik. Добрае сонечнае надвор'е ў Беларусі доўга не пратрымаецца, паведаміла Sputnik у панядзелак намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

"Адліга чакаецца толькі ў паўднёва-заходніх раёнах. У нас жа маразы аслабеюць, але такое шыкоўнае надвор'е, як сёння, на жаль доўга не пратрымаецца", — распавяла Рыбакова.

Мяцеліца у Мінску - Sputnik Беларусь
Сакавік у Беларусі пачнецца з моцных снегападаў

Паводле яе слоў, ужо ў сераду 7 сакавіка атмасферныя франты з паўднёвага захаду Еўропы прынясуць у Беларусь не толькі больш цёплае паветра, але і ападкі.

"У наступныя суткі ціск пачне падаць, пацягне воблачнасць, ноч яшчэ будзе халоднай: каля —6​°C па захадзе, на ўсходзе да —18°C, а днём тэмпература паветра складзе —1..-6°C і 0..+1°C па паўднёвым захадзе", — патлумачыла Рыбакова.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

"Уначы 7 сакавіка тэмпература складзе —3..-9°C, максімальная днём —0..-5°С, цяплей толькі па паўднёвым захадзе краіны: 0..-2°С ноччу і +1..+3°С днём", — распавяла спецыяліст.

У чацвер 8 сакавіка ў Беларусі чакаюцца ападкі, але маразы аслабнуць, а па паўднёвым захадзе і па Брэсцкай вобласці ў дзённыя гадзіны тэмпература паветра будзе ўжо слаба станоўчай: мінімальная тэмпература ўначы складзе ад —2 да —8°С, па паўднёвым захадзе — каля 0°С, днём ад —4 да +2°С, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да +5°С.

"7 і 8 сакавіка на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў асноўным у выглядзе снегу, а па паўднёвым захадзе — мокрага снегу і дажджу, месцамі згусціцца туман, на дарогах з'явіцца галалёдзіца", — падзялілася намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў.

Стужка навiн
0