У Гродне ДАІ зладзіць паляванне на жанчын-кіроўцаў

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў медыябанкСупрацоўнік ДАІ віншуе жанчыну-вадзіцеля напярэдадні святкавання Міжнароднага жаночага дня
Супрацоўнік ДАІ віншуе жанчыну-вадзіцеля напярэдадні святкавання Міжнароднага жаночага дня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні 8 сакавіка кветкі і падарункі будуць уручаць толькі тым жанчынам-вадзіцелям, якія не парушаюць правілы дарожнага руху і ў якіх ўсе дакументы ў парадку.

ГРОДНА, 6 сак — Sputnik, Іна Грышук. З букетамі кветак і панчохамі будуць чакаць інспектары ДАІ гродзенскіх дам, якія адправяцца на машыне ў цэнтр горада. Традыцыйная акцыя ў гонар жаночага дня пройдзе ў Гродне 7 сакавіка.

Падфарбаваныя цюльпаны - для самых свавольных пакупнікоў - Sputnik Беларусь
Кветкамі да святаў будуць гандляваць на дадатковых пляцоўках

Спыняць жанчын за рулём інспектары будуць у цэнтры Гродна ў другой палове дня 7 сакавіка. Віншавальны экіпаж выедзе ў горад на рэтрааўтамабілях ДАІ "ВАЗ-2106", якія звычайна выкарыстоўваюцца толькі па святах.

Інспектары будуць уважліва сачыць за патокам машын і спыняць жанчын-кіроўцаў, якія едуць з выкананнем правілаў дарожнага руху.

"Калі праверка пакажа, што дакументы ў парадку, то жанчыне-кіроўцу падораць кветкі і падарунак. Калі ж дакументы не ў парадку, напрыклад, не пройдзены тэхагляд, думаю, абмяжуемся папярэджаннем", — распавёў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Цыдзік.,

Падчас святочнай акцыі плануецца ўручыць не менш за 40 букетаў кветак і падарункаў. Супрацоўнікі ДАІ не толькі падораць жанчынам ўсмешкі і добры настрой, але яшчэ раз нагадаюць аб тым, як важна выконваць ПДР і сачыць за бяспекай на дарогах.

Як стала вядома Sputnik, такую ж акцыю правядуць і прадстаўнікі Гомельскай ДАІ.

Стужка навiн
0