МІНСК, 6 сак — Sputnik. Творчая сустрэча з сучасным беларускім мастаком Аляксандрам Ксяндзовым пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі, паведамілі Sputnik арганізатары.
Размова запланаваная ў рамках Арт-праекта Relax, які сабраў палотны беларускіх і рускіх аўтараў, каб настроіць наведвальнікаў на лад расслаблення і пошуку ўнутранай гармоніі. Адзін з прадстаўленых у праекце мастакоў і ёсць Аляксандр Ксяндзоў.
Сустрэча з ім адбудзецца ў Міжнародны жаночы дзень невыпадкова: Ксяндзоў абраў цэнтральнай часткай сваёй творчасці аголеную жаночую натуру.
"На сваіх палотнах Ксяндзоў дакладна прыкмячае дэталі і лініі, шчыра любуючыся імі, дапамагаючы яскрава адчуць сакральны сэнс жаночай прыроды. Бо ўсе мадэлі, з якімі працаваў майстар, — рэальныя; выдатныя натуршчыцы з выдатнымі формамі без сарамлівасці адпраўляюцца насустрач прыняццю сябе і здабыццю гармоніі з уласным целам", — патлумачылі ў музеі.
Дзе: вул. Леніна, 20.
Калі: 8 сакавіка, 17:00.