Шведскі таблоід напісаў рэцэнзію на кнігу Анкі Упалы

© PixabayГазеты, архіўнае фота
Газеты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Газета Aftonbladet высока ацаніла аўтабіяграфічны раман беларускай пісьменніцы.

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Найбуйнейшая шведская газета Aftonbladet, штодзённы тыраж якой складае каля 3,5 мільёнаў экзэмпляраў, размясціла рэцэнзію на кнігу беларускай аўтаркі Анкі Упалы (Алены Казловай) "На заснежаны востраў".

© Выдавецтва "Янушкевіч"Так выглядае вокладка кнігі маладой аўтаркі
Кніга Анкі Упалы На заснежаны востраў - Sputnik Беларусь
Так выглядае вокладка кнігі маладой аўтаркі

"Анка Упала піша пра тэмы, якія цікавяць маладых чытачоў: праблемы міграцыі ў глабальным свеце, фемінізма і ідэнтычнасці ў другой краіне", — падкрэсліваецца ў рэцэнзіі.

Выданне атрымала станоўчую адзнаку, аўтар знаходзіцца ў захапленні ад тэкста беларускай аўтаркі: "Усё набывае свежасць, як стомленыя цюльпаны ў ледзяной вадзе".

Аўтабіяграфічны раман пісьменніцы выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве "Янушкевіч" у снежні 2017 года, а на мінулым тыдні свет пабачыла папяровае выданне.

У аснову кнігі ляглі нататкі, якія Алена рабіла падчас свайго навучання ў Швецыі ў народнай школе для дарослых.  У сваім рамане дзяўчына апісвае рэальныя падзеі і рэальных людзей.

Стужка навiн
0