МІНСК, 7 сак — Sputnik. На афіцыйным канале студыі Disney ў Расіі апублікаваны тызер фільма "Крыстафер Робін".
У кінакарціне, якая выйдзе на экраны 2 жніўня, распавядаецца аб ужо дарослым Крыстаферы Робіне, у якога ёсць маленькая дачка і праца. Але не ўсё ў яго жыцці складваецца ўдала. У адзін са складаных перыядаў галоўны герой сустракае старога сябра Віні, разам з якім яны вяртаюцца ў казачны Стаакравы лес, дзе сустракаюць іншых прыяцеляў, пасля чаго Крыстафер зноў знаходзіць шчасце.
У тызера мноства станоўчых водгукаў. Гледачы пішуць, што расчуленыя ўбачаным і чакаюць прэм'еры фільма.
"Гэты тызер прымушае мяне плакаць", "Люблю Юэна! І акцёра дубляжу, які яго агучвае!" — пішуць яны.
Кінакарціна рэжысёра Марка Форстэра рэкамендавана для дзяцей ва ўзросце ад 6 гадоў. Ролю Крыстафера Робіна сыграў Юэн Макгрэгар, таксама ў стужцы зняліся Хэйлі Этвел, Марк Гэйціс і іншыя. Па рэйтынгу "Кінапошука", гэта адзін з самых чаканых фільмаў 2018 года.