Беларускія палярнікі павіншавалі суайчынніц з Міжнародным жаночым днём. Спецыялісты, якія знаходзяцца ў дзесятай антактычнай экспедыцыі, даслалі спецыяльна падрыхтаванае відэа, у якім яны з гумарам дэманструюць свае суперздольнасці, а таксама віншуюць дам са святам.
"У гэтае цудоўнае вясновае свята, мы, беларускія палярнікі, якія знаходзяцца ў Антарктыдзе, хочам сказаць вам самыя ласкавыя і цёплыя словы з самага халоднага кантынента! Шчасця, кахання, дабрабыту, радасці і здароўя", — гаворыцца ў паведамленні.
У экспедыцыю сем беларускіх палярнікаў адправіліся 8 лістапада 2017 года для працягу працы па будаўніцтве станцыі і правядзенні навуковых даследаванняў у рамках заданняў, дзяржаўнай праграмы па засваенні Антарктыды.