Радыё

Дабракова: усё недарэчнае і крыклівае - гэта модны трэнд

© Photo : архив Екатерины ДобряковойДызайнер адзення Кацярына Дабракова
Дызайнер адзення Кацярына Дабракова - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дызайнер адзення Кацярына Дабракова распавяла Sputnik аб асноўных модных трэндах вяснова-летняга сезону 2018 года.
Добрякова: все кричащее, вызывающее и нелепое — это модный тренд

Калі вы бачыце на вуліцы нешта крыклівае і недарэчнае — гэта і будзе галоўным модным трэндам сезону, перакананая папулярны ў моладзі расійскі дызайнер Каця Дабракова.

"Усё антыжаноцкае, мехаватае а-ля Balenciaga, як іх вялікія пухавікі і вялікія красоўкі, усё вельмі спартовае, уніфікаванае, гіпертрафаванае — гэта цяпер трэнд", — сказала Дабракова ў гутарцы на радыё Sputnik.

Як адзначыла суразмоўца, у многіх моднікаў ужо даўно атрымліваецца быць "у трэндзе", не купляючы пры гэтым рэчы за казачныя грошы, таму што многія брэнды мас-маркета вельмі хутка капіруюць усё, што ледзь паспявае з'явіцца на модных подыумах.

"Напэўна, у іх аператыўна працуюць шпіёны, іх лакатары настроены на ўсе трэнды. І можна ў калекцыях цікавых нам брэндаў убачыць тое, што будзе модна ў надыходзячых сезонах. І гэта каштуе не крытычна дорага", — распавяла дызайнер.

Фрагмент гутаркі з расійскім маладзёжным дызайнерам Кацяй Дабраковай слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0