Відэа

Салігорскі "Шахцёр" прадставіў форму на сезон 2018

Падпісацца
Футбалісты салігорскага "Шахцёра" правядуць будучы сезон у новай гульнявой форме. Глядзіце на відэа прэзентацыю формы.

Перад стартам новага сезону "гарнякі" прадставілі новы камплект гульнявой формы, паведамілі Sputnik у прэс-службе "Шахцёра".

"Асноўны камплект для палявых гульцоў выкананы ў колеры  "жоўты неон". Прозвішча, нумар і іншыя элементы — чорныя", — распавялі ў клубе.

Суразмоўцы агенцтва патлумачылі, што чорныя вертыкальныя палосы складзеныя з надпісаў назвы клуба на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Другі камплект — чорны. Надпісы на форме выкананыя жоўтым колерам. У галкіпераў два варыянты расфарбоўкі: чырвоны і зялёны.

У новай форме "гарнякі" выйдуць на поле ўжо 11 сакавіка ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць магілёўскага "Дняпра". Пачатак сустрэчы ў 16:00.

Стужка навiн
0