Беларусы заваявалі 4 медалі ў першы дзень Паралімпійскіх гульняў

© REUTERS / Carl RecineПрызёры біятлоннага спрынту сярод спартсменаў з парушэннямі зроку ў катэгорыі В3
Прызёры біятлоннага спрынту сярод спартсменаў з парушэннямі зроку ў катэгорыі В3 - Sputnik Беларусь
Беларускія спартсмены выйгралі два срэбныя і два бронзавыя медалі, усе ўзнагароды заваяваныя ў біятлоне.

МІНСК, 10 сак — Sputnik. Чатыры медалі заваявалі беларускія паралімпійцы ў першы дзень Гульняў у Пхенчхане.

Беларускія спартсмены выйгралі ў біятлоне два срэбныя і два бронзавыя медалі.

Срэбра ў спрынце на 7,5 кіламетраў для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата ў катэгорыі LW12 заваяваў Дзмітрый Лобан. У той жа катэгорыі жаночых спаборніцтваў у спрынце на шэсць кіламетраў трэцяй фінішавала Лідзія Графеева.

У біятлонным спрынце сярод спартсменаў з парушэннямі зроку ў катэгорыі В3 віцэ-чэмпіёнам Паралімпіяды 2018 стаў Юрый Голуб, а бронзавы медаль у жаночых спаборніцтвах заваявала Святлана Саханенка.

© REUTERS / Carl RecineСвятлана Саханенка прыйшла да фінішу трэцяй
Светлана Сахоненко пришла к финишу третьей - Sputnik Беларусь
Святлана Саханенка прыйшла да фінішу трэцяй

У медальным заліку па выніках першага дня Паралімпіяды Беларусь размясцілася на дзевятым месцы (лідзіруюць зборныя ЗША, Францыі і спартсмены з Расіі).

У Пхенчхан адправіліся 14 беларускіх спартсменаў, якія прадставяць краіну ў такіх дысцыплінах, як лыжныя гонкі і біятлон.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Паралімпіяды прайшла ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане напярэдадні. У парадзе ўзялі ўдзел 49 краін, у прыватнасці, зборная Беларусі, сцяганосцам якой стала Людміла Волчак. Спаборніцтвы працягнуцца да 18 сакавіка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі