МІНСК, 11 сак — Sputnik. Футбольны клуб "Дынама-Брэст" упершыню выйграў Суперкубак Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У суботу 10 сакавіка на стадыёне клуба "Мінск" паядынкам за Суперкубак стартаваў новы футбольны сезон 2018. У паядынку за прэстыжны трафей сышліся дзеючы чэмпіён краіны БАТЭ і ўладальнік Кубка Беларусі брэсцкае "Дынама".
Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць футбалістаў з горада над Бугам. У складзе пераможцаў адзначыліся Сандра Готал (14-я хвіліна, пенальці) і Максім Вітус (30). У БАТЭ дакладным ударам адзначыўся Мікалай Сігневіч (90+).
Акрамя Суперкубка брэстаўчане атрымаюць грашовы прыз у памеры дзевяці тысяч рублёў, барысаўчане разам са срэбнымі медалямі — чатыры тысячы рублёў.
Суперкубак Беларусі разыгрываецца з 2010 года. БАТЭ прымаў удзел ва ўсіх вырашальных матчах, цяперашняя параза для "жоўта-сініх" стала другой у гісторыі. У фінале ў 2012 годзе барысаўчане саступілі "Гомелю" (0:2). Берасцейцы жа ўпершыню ў гісторыі ўступілі ў барацьбу за трафей і выйгралі.