Відэа

Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!" стартавала ў краіне

Падпісацца
Пашпарты таленавітым маладым людзям, якія прыехалі сёння ў Мінск з усіх куткоў Беларусі, уручыла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Як прайшла ўрачыстая цырымонія, глядзіце на відэа Sputnik.

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў таленавітай моладзі прайшла ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дакументы 14-гадовым падлеткам уручыла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава. З яе рук галоўны дакумент грамадзяніна атрымалі 27 прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры навукова-практычных канферэнцый, рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў і прадметных алімпіяд.

"Вы атрымліваеце важны дакумент, вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Але грамадзянін — гэта не толькі высокае званне, але гэта і абавязкі, якія ўскладаюцца на вас, і адказнасць", — звярнулася Качанава да дзяцей.

Усебеларуская акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі!" пачалася сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яна праходзіць з 2004 года пад эгідай БРСМ. Падчас акцыі моладзь атрымае пашпарты з рук прадстаўнікоў улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных людзей Беларусі.

Стужка навiн
0