МІНСК, 12 сак — Sputnik. Усе тры беларускі, якія ўдзельнічалі ў нядзелю ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету ў Кантыялахці, трапілі ў дзясятку лепшых.
Ірына Крыўко ні разу не прамазала на чатырох агнявых рубяжах і заняла восьмае месца. Адразу ж за ёй фінішавала Надзея Скардзіна (1 промах). Дар'я Домрачава да апошняй стральбы прэтэндавала на подыум, аднак з-за трох промахаў на чацвёртым агнявым рубяжы стала дзясятай.
She has never been on the podium before — now she gets to celebrate her first ever win. @skiverband's Vanessa Hinz delivers the perfect 20/20 mass start to finish first ahead of @lisa_vittozzi and Anais Chevalier.
— IBU World Cup (@IBU_WC) 11 марта 2018 г.
Join us for the celebrations in #KON18 on https://t.co/Z1cUg23KzH pic.twitter.com/GaYHjG3DtY
Перамогу ўпершыню ў кар'еры сёння атрымала нямецкая спартсменка Ванеса Хінц (без промахаў). Серабро дасталося італьянцы Лізе Вітоццы (1 промах), а тройку лепшых замкнула францужанка Анаіс Шэвалье з адным промахам.
Жаночая гонка з масавым стартам завяршыла сёмы этап Кубка свету па біятлоне ў Кантыялахці. Працягнецца турнір на наступным тыдні ў Халменколене з 15 па 18 сакавіка.
Перамогу ў мужчынскім мас-старце сёння святкаваў аўстрыец Юльян Эберхард, расійскі біятланіст Антон Шыпулін заняў трэцяе месца.