Юлія Самойлава прадставіла песню для "Еўрабачання 2018"

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкСпявачка Юлія Самойлава
Спявачка Юлія Самойлава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійская спявачка адзначыла, што яе песня - не проста балада, а "кампазіцыя са стрыжнем".

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Расійскі "Першы канал" апублікаваў песню, з якой спявачка Юлія Самойлава прадставіць Расію на конкурсе "Еўрабачанне 2018" у Лісабоне (Партугалія).

Расійскі вяшчальнік прыняў рашэнне адправіць на "Еўрабачанне 2018" спявачку Юлію Самойлаву — яна павінна была выступіць на шоў мінулага года ў Кіеве, аднак украінскія ўлады не пусцілі выканаўцу ў краіну з-за канцэртаў у Крыме.

Расійская спявачка Юлія Самойлава - Sputnik Беларусь
Юлія Самойлава прадставіць Расію на "Еўрабачанні-2018"

Доўгі час песня, з якой Самойлава прадставіць Расію на чарговым "Еўрабачанні", трымалася ў сакрэце, аднак у вячэрнім эфіры 11 сакавіка "Першы канал" прэзентаваў конкурсную кампазіцыю — яна завецца "I will not break" ("Я не зламаюся").

Як распавяла сама Юлія Самойлава, яе кампазіцыя — не проста балада, у ёй "ёсць стрыжань". "Яна пра мяне. І я сябе ў ёй адчуваю сапраўднай", — прызналася спявачка.

У рамках падрыхтоўкі да ўдзелу ў шоў Самойлава не толькі шмат рэпеціравала. Як паведамілі ў эфіры ТБ, дзяўчына практычна з нуля вывучыла англійскую мову — каб не было пытанняў да яе вымаўлення падчас выканання "I will not break".

Сярод аўтараў кампазіцыі — тыя ж музыкі, якія працавалі з Палінай Гагарынай перад конкурсам 2015 года. Дэталі нумара Самойлавай трымаюць у сакрэце — абяцаюць "нешта грандыёзнае".

На момант публікацыі песні букмекерскія канторы ацэньвалі шанцы Юліі Самойлавай на "Еўрабачанні" дастаткова высока: у рэйтынгах яна знаходзіцца ў топ-10.

"Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Лісабоне (Партугалія) з 8 па 12 мая. Удзел у шоў прымуць прадстаўнікі 43 краін, у тым ліку — і Беларусі.

Юліі Самойлавай ў красавіку споўніцца 29 гадоў, большую частку свайго жыцця яна прыкавана да інваліднай каляскі. У спявачкі рэдкае генетычнае захворванне — спінальная аміатрафія Вердніга — Гофмана, з-за якой яна мае інваліднасць першай ступені. Зрэшты, хвароба не перашкаджае Самойлавай актыўна выступаць, а неўзабаве ў яе выходзіць і кніга мемуараў. Шчаслівая спявачка і ў асабістым жыцці — яна замужам за музыкам Аляксеем Таранам.

Стужка навiн
0