Крыпту князёў Радзівілаў зачынілі для турыстаў з-за падтаплення

Падпісацца
Пакуль невядома, як доўга турысты не змогуць наведваць магільны склеп князёў Радзівілаў.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Падземную радавую пахавальню князёў Радзівілаў падтапіла ў Нясвіжскім касцёле Божага цела, паведамілі мясцовыя жыхары.

Ва ўнікальным магільным склепе — дзесяткі пахаванняў, частка з якіх — у выглядзе мумій. Крыпта князёў Радзівілаў з'яўляецца трэцяй у Еўропе па колькасці дынастычных пахаванняў пасля Габсбургаў і Бурбонаў.

Па дадзеных беларускіх СМІ, вада пачала паступаць у пахавальню яшчэ 7 сакавіка. Тры разы на дзень яе адпампоўваюць з дапамогай помпы. На шчасце, саркафагі размешчаны на ўзвышшы, таму яны не пашкоджаныя.

Прычыны таго, што здарылася, усталююць спецыялісты. Калі крыпта князёў Радзівілаў адкрыецца для турыстаў, пакуль не паведамляецца.

Касцёл Божага Цела з'яўляецца вялікай святыняй для сям'і Радзівілаў. У гэтым магільным склепе хавалі прадстаўнікоў роду з 1616 года і аж да нашых дзён. Дазвол на стварэнне пахавальні князь Мікалай Крыштаф Радзівіл "Сіротка" атрымаў асабіста ў Папы Рымскага, таму што тады лічылася непрымальным, каб нябожчыкі заставаліся пасля смерці не закапанымі ў зямлю, а на паверхні.

Стужка навiн
0